Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чытаем Быкава. Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін чытае ўрывак з прыпавесьці Васіля Быкава “Сьцяна”.

Некалі Васіль заўважаў: “У нас які рух - ад кепскага к горшаму”. А нашыя з Васілём землякі, вушацкія людзі, вясёла-сумна жартавалі: “Мы жылі і жыць будзем, а людзі гора цяпнуць”. Прыпавесьць ”Сьцяна” - гэта прарочая прыпавесьць пра лёс Беларусі, якая з аднаго рэжыму трапляе ў другі рэжым, але ўсё роўна, як кажа латынь, dum spiro spero. Пакуль жыву - спадзяваюся. Беларусь была, ёсьць і будзе вечна. Герой прыпавесьці галаруч прадзіраецца праз каменную сьцяну. І што ў выніку...



Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.
XS
SM
MD
LG