Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Іў Сэн Ляран


Францускі мадэльер і дызайнэр адышоў ў іншы сьвет у веку 71 год, паведамляе AFP. Пра прычыну сьмерці пакуль не гаворыцца, аднак вядома, што апошнія гады Іў Сэн Ляран цяжка хварэў.


Пахаваньне Іў Сэн Лярана прызначанае на пятніцу 6 чэрвеня, паведамляе агенцтва Reuters.

Мадэльер быў заканадаўцам модаў болей за 40 год, зазначае Інтэрфакс. У 1954 годзе Іў Сэн Ляран пачаў працаваць у доме моды Крысьціяна Дыёра. У 1957-м, пасьля сьмерці Дыёра, ён ачоліў кампанію. У 1962 Сэн Ляран заснаваў уласны дом моды. Паводле куцюр’е Крысьціяна Лакруа, сакрэт посьпеху Сэн Лярана быў ў разнастайнасьці, ва ўменьні спалучаць розныя стылі.

У 2002-м Іў Сэн Ляран адышоў ад справаў. Лярана лічылі апошнім з пакаленьня Хрысьціяна Дыёра, Како Шанэль -- мадэльераў і дызайнэраў, якія зрабілі Парыж усясьветнай сталіцай моды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG