Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаў: на Батарэях зьнішчылі крыжы <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Грамадзкі актывіст з Барысава Міхаіл Васільеў даслаў на “Свабоду” здымкі сёньняшняга дня. На іх – вынік вандалізму: сьпілаваныя крыжы на Батарэях, дзе ў 1920-1930-я гады, у часы сталіншчыны адбываліся масавыя расстрэлы нібыта “ворагаў народу”.


Са словаў Міхаіла Васільева, крыжы сьпілавалі супрацоўнікі УП “Жыльлё”. Аўтар здымкаў кажа, што адзін са зьнішчаных крыжоў быў пастаўлены ў памяць ахвяраў галоднага бунту ў 1930-я гады. Зьнішчаны таксама крыж у гонар Юркі Моніча. Ён быў усталяваны толькі тыдзень таму.

Юрка Моніч кіраваў антыбальшавіцкім рухам у цэнтральных раёнах Беларусі ад 1919 да 1924 году. Удзельнічаў у Слуцкім паўстаньні 1920 году. 23 траўня споўнілася 84 гады з дня пакараньня Юркі Моніча.



XS
SM
MD
LG