Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як тлумачаць чыноўнікі высяленьне “Газеты Слонімскай”?


Дырэктар унітарнага прадпрыемства “Слонімскі быткамбінат” Станіслаў Іванашка патлумачыў “Свабодзе”, што ён быў змушаны адмовіцца ад свайго ранейшага рашэньня — працягнуць тэрмін арэнды памяшканьня для рэдакцыі “Газеты Слонімскай”.


Віну за ціск, які прывёў да гэтага, спадар Іванашка ўсклаў на загадчыка ідэалягічнага аддзела Слонімскага райвыканкаму Сяргея Юшкевіча.

Вось як адрэагаваў на гэтае абвінавачваньне сам Сяргей Юшкевіч:

“Ну што ён там кажа?.. Ня ведаю нават, што і адказаць. Штосьці мяне зьдзіўляе яго пазыцыя”.

На самой справе "Слонімскі быткамбінат" ня мае прэтэнзіяў да “Газеты Слонімскай” як арандатара іх памяшканьня: рэдакцыя арандавала паверх у Доме быту цягам сямі гадоў, за 2007 год заплаціла 160 мільёнаў рублёў.

Навошта ж выкідаць прыбытковую рэдакцыю на вуліцу? Пытаньне да слонімскага ідэоляга Юшкевіча. Адказ:

“Я ня ведаю, ці можам мы гэта абмяркоўваць з вамі. У вырашэньні сытуацыі быў задзейнічаны ня толькі наш аддзел, але і іншыя. А менавіта тыя аддзелы, якія наўпрост маюць дачыненьне да арэнды памяшканьняў у камбінаце бытавога абслугоўваньня”.
XS
SM
MD
LG