Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Картай беларуса” па "карце паляка"?


Намесьнік упаўнаважанага у справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Уладзімер Ламека паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі, што ў Беларусі распрацоўваецца закон «Аб суайчыньніках». Паводле спадара Ламекі ён будзе падобны на польскі закон аб “карце паляка”, але адпаведны беларускі дакумэнт ня будзе называцца «картай беларуса».


Як вядома, асноўныя інвэстыцыі ў Кітай робяць яго былыя грамадзяне, якія жывуць у іншых краінах. І мы так хочам
Паводле спадара Ламекі мэтай закону зьяўляецца эканамічная падтрымка суайчыньнікаў, а таксама прыцягненьне інвэстыцый у эканоміку Беларусі ад суайчыньнікаў, якія пражываюць за мяжой. “Як вядома, асноўныя інвэстыцыі ў Кітай робяць яго былыя грамадзяне, якія жывуць у іншых краінах. І мы так хочам” сказаў чыноўнік.

Нагадаем, што пасьля таго, як Польшча ўвяла “карту паляка”, афіцыйны Менск надзвычай рэзка пратэставаў супраць гэтага, абвінавачваючы Варшаву ў парушэньні прынцыпаў міжнароднага права. Цяпер намесьнік упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў кажа, што беларускі закон будзе падобны на польскі закон пра “карту паляка” , “у якой няма нічога кепскага”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG