Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежныя эканамісты прагназуюць рост цэнаў на паліва ў Беларусі.


Кіраўнік цэнтра Мізэсу Яраслаў Раманчук прагназуе, што цэны на бэнзін у Беларусі павысяцца.

“Паколькі Беларусь купляе нафту ў Расеі, нафта даражэе на сусьветным рынку, то, безумоўна, паліва павінна даражэць. Бо мы пампуем яе не са сваёй краіны, а паліва зьяўляецца магутнай крыніцай падаткаў. Я думаю, што ўлада не стрымаецца і павінна будзе павысіць кошты на паліва.
Нафта даражэе на сусьветным рынку, то, безумоўна, паліва павінна даражэць

І будзе даражэць да таго ўзроўню, пакуль не зраўняецца з той цаной, якую маюць нашы суседзі з захаду, а не з усходу”.

Паводле спадара Раманчука, цэны на бэнзін могуць падскочыць на 15-20%. Але гэта залежыць ад таго, “як улада будзе адчуваць настрой насельніцтва”. Спадар Раманчук мяркуе, што калі палічаць, што гэта балючая мера, то будуць падымаць кошты паступова.

“А калі палічаць, што летам людзі будуць сядзець на лецішчах да верасьня, то і падвысяць на летні сэзон на 15-20%. У нас найперш думаюць пра інтарэсы паліўна-энэргетычнага лобі, а не пра тое, што ёсьць насельніцтва з вельмі нізкім узроўнем даходаў. І таму я думаю, што гэта пытаньне ўжо вырашана і застаецца пачакаць, калі яно будзе рэалізавана.”

Спадар Раманчук мяркуе, што пытаньне падвышэньня коштаў будзе вырашацца не на ўзроўні канцэрну “Белнафтахім”, а на ўзроўні адміністрацыі прэзыдэнта.

“Белнафтахім” толькі выконвае гэта і ніколі ня можа самастойна прыняць рашэньне, якое мае даволі яскравае такое палітычнае адценьне”.

XS
SM
MD
LG