Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будзе “Карта беларуса”?


Начальнік консульскай управы МЗС Беларусі Андрэй Гіро паведаміў пра падрыхтоўку праекту Закону “Аб суайчыньніках, якія пражываюць за мяжой”.



Паводле спадара Гіро, гэты законапраект знаходзіцца ў першапачатковай стадыі распрацоўкі. Мяркуецца, што ён будзе вызначаць катэгорыі асобаў, якія адносяцца да замежных суайчыньнікаў, рэглямэнтаваць асновы дзяржаўнай палітыкі ў галіне адносін з суайчыньнікамі, паўнамоцтвы дзяржаўных органаў і іншае.

“Аднак гаварыць пра што-небудзь больш канкрэтнае заўчасна”,-- падкрэсьліў спадар Гіро ў часе онлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG