Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Валадашчук: гэта загад райвыканкаму


28 траўня кіраўнік слонімскага камбінату бытавога абслугоўваньня падпісаў заяву галоўнага рэдактара "Газэты Слонімскай" Віктара Валадашчука пра працяг арэнды на месяц.

Спадару Валадашчуку прапанавалі забраць акт аб перадачы памяшканьня.

Месяц таму кіраўніцтва камбіната папярэдзіла, што з 1 чэрвеня скасоўвае арэнду памяшканьня для рэдакцыі газэты. Знайсьці новае памяшканьне, паводле слоў Віктара Валадашчука, цяжка, нават у прыватных уласьнікаў. І дагэтуль рэдакцыя ня мае куды перасяліцца.

Віктар Валадашчук, камэнтуючы рашэньне арэндадаўцаў, зьвяртае ўвагу на тое, што загад спыніць арэнду прыйшоў са Слонімскага райвыканкаму. Так яму патлумачыла сакратарка з прыёмнай быткамбінату.

“Яны кажуць — вырашайце свае праблемы на гаспадарчым узроўні, а самі ўціхую аддаюць іншыя загады”, — кажа Віктар Валадашчук.

Таму галоўны рэдактар перакананы, што рашэньне, хутчэй за ўсё, ня зьменіцца. Што тычыцца выпуску наступнага нумара газэты, то, як мяркуе спадар Валадашчук, яго падрыхтаваць удасца. Далей, кажа, нічога невядома, бо нават няма куды перавезьці аргтэхніку і ўсе астатнія рэчы рэдакцыі.

“У гэтай сытуацыі быў задзейнічаны ня толькі наш адзьдзел, а таксама іншыя адзьдзелы, якія маюць дачыненьні да арэнды памяшканьняў у камбінаце бытавога абслугоўваньня. На маю думку, праблема вырашаецца нядрэнна”, - заявіў “Свабодзе” загадчык ідэалягічнага адзьдзелу Слонімскага райвыканкама Сяргей Юшчык.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG