Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: “Аднолькавы падатак для ўсіх грамадзянаў — гэта няправільна”


“Як вы ставіцеся да магчымага ўвядзеньня адзінага для ўсіх грамадзянаў 12-працэнтнага падаходнага падатку?” На такое пытаньне адказалі людзі на гомельскіх вуліцах.


Спадарыня: “Наагул ня вельмі добра стаўлюся. Маю такі заробак, што 12 працэнтаў падатку будуць адчувальнымі для мяне”.

Спадарыня: “Падатак павінен быць прагрэсіўным. Калі чалавек атрымлівае вялікі заробак, калі ў яго шмат грошай, няхай ён і болей плаціць”

Спадар: “Калі сукупны заробак перавышае 15 мільёнаў, тады бяруць 15 працэнтаў падатку. Да гэтай мяжы бяруць 9 працэнтаў. А пятнаццаць і дзевяць — 24. Дзелім напалам — атрымліваецца дванаццаць. Але ж ня кожны чалавек мае сукупны даход звыш 15 мільёнаў. Новаўвядзеньне паўплывае на сямейны бюджэт, на даход чалавека”.

Спадарыня: “Я так разумею, што новы падатак уводзіцца па просьбах працоўных. Я, як працоўная, хачу спытаць, чаму я са сваім заробкам 10—15 мільёнаў на год павінна плаціць столькі, колькі плацяць тыя, хто атрымлівае 50 мільёнаў”.

Спадар: “Пры цяперашняй сыстэме чыноўнік плаціць максымальна 30 працэнтаў падатку. Калі ўвядуць 12-працэнтны падатак, тады ён будзе плаціць падаткаў на 18 працэнтаў меней. А прадавачка замест 9 працэнтаў будзе плаціць дванаццаць”.

Спадар: “Заробак ва ўсіх — розны, а падатак — аднолькавы. Гэта ж няправільна!”

Спадар: “У нас чалавек, які называе сябе прэзыдэнтам, кажа: у нас сацыяльна-арыентаваная дзяржава. Зразумела па гэтых падатках, што яна сацыяльна арыентавана на людзей пры ўладзе, якія маюць шмат грошай. І бабуля будзе плаціць 12 працэнтаў, і вялікі намэнклятурнік, які атрымлівае па 7 мільёнаў на месяц”.

Спадар: “Лічу, што гэта няправільна. Хто больш зарабляе, той павінен і большы падатак плаціць”.

Спадар: “Адмоўна стаўлюся. Я — бедны чалавек, я — беспрацоўны. Што зь мяне яшчэ можна ўзяць?!”

Спадар: “Аднолькавы падатак для ўсіх грамадзянаў — гэта няправільна. Ня ўсе ж людзі зарабляюць аднолькава. Простыя людзі, якія працуюць, напрыклад, на заводах, не павінны плаціць аднолькавы падатак — 12 працэнтаў”.

Спадарыня: “Якія рэформы апошнім часам рэжым ні робіць, усё толькі на шкоду людзям”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG