Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта “Свабодзе” паведаміў кіраўнік прэсавай службы КДБ Валер Надтачаеў.


Супрацоўнік КДБ падкрэсьліў: “У суд справу яшчэ не накіравалі. Тыя, хто паведаміў, што гэта ўжо адбылося, пасьпяшаліся. Усе неабходныя дзеяньні па сьледзтву завяршаюць ў бліжэйшы час”.

Валер Надтачаеў не патлумачыў, у які менавіта суд будзе перададзеная справа Эмануіла Зэльцэра паводле абвінавачаньня ў выкарыстаньні падробленых дакумэнтаў.

“Адначасова завяршаецца і расьсьледаваньне справы Ўладлены Функ, сакратара Эмануіла Зэльцэра, якая была арыштаваная разам зь ім. Верагодна, што гэтыя справы аб’яднаюць ў судзе,” -- сказаў Валер Надтачаеў.

Што да крымінальнай справы пра наркотыкі, прэсавы сакратар КДБ не сказаў, калі яна будзе завершаная. Паводле Валера Надтачаева ў гэтай справе Эмануіл Зэльцэр падазраецца ў правозе ў Беларусь болей за 100 таблетак, якія маюць наркатычныя рэчывы. “Але абвінавачаньне Зэльцэру яшчэ не выстаўлена”, -- ўдакладніў кіраўнік прэсавай службы КДБ.

Нагадаем, ў сярэдзіне сакавіка, калі стала вядома пра арышт Эмануіла Зэльцэра ў Менску, ягоны брат Марк Зэльцэр, які жыве ў Нью-Ёрку, казаў: “Мой брат цяжка хворы і вымушаны вазіць з сабой шмат лекаў. Ня ведаю, што зь ім будзе, калі гэтыя лекі ў яго у турме КДБ адбяруць”.

Эмануіл Зэльцэр быў адвакатам грузінскага бізнэсоўца Бадры Патаркацышвілі, які нядаўна памёр у Лёндане. У Менск Эмануіл Зэльцэр прыляцеў нібыта ў справах спадчыны грузінскага алігарха, на якую прэтэндуюць розныя асобы. ЗША не аднойчы заклікалі ўрад Беларусі вызваліць Э.Зэльцэра на “гуманітарных падставах”. “ЗША глыбока заклапочаныя станам здароўя амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, якога затрымалі ў Беларусі”, — гаворылася ў заяве Дзярждэпартамэнту ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG