Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты абяцаюць не пакрыўдзіць


Міністэрства фінансаў Беларусі прапануе ўвесьці адзіную стаўку падаходнага падатку — 12%. Як ставяцца да гэтага дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, сёньня высьвятляў наш менскі карэспандэнт Уладзімер Глод.


Віктар Марахін, намесьнік старшыні камісіі бюджэту, фінансаў і падатковай палітыкі ў Палаце прадстаўнікоў, кажа, што разглядаецца некалькі варыянтаў зьмены падатку:

“Яшчэ пытаньне да канца ня вырашанае. Разглядаецца як двухузроўневая шкала падатку — адпаведна 10% і 15%, так і аднаўзроўневая ў 12%.
Пры пераходзе на аднаўзроўневую стаўку мы не закранем бедныя слаі нашага насельніцтва

Але пры пераходзе на аднаўзроўневую стаўку мы не закранем бедныя слаі нашага насельніцтва — плянуюцца вылічэньні для іх у памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Гэта прыкладна каля 200 тысячаў рублёў. І калі браць людзей з найменшымі прыбыткамі, дык іх даходы ня зьменшацца. Бедныя ня стануць бяднейшымі.

Але я хачу паўтарыць, што гэтае пытаньне яшчэ прапрацоўваецца. Я думаю, што да яго мы яшчэ неаднаразова вернемся. І перад тым, як зрабіць пераход на новую сыстэму, уважліва паглядзім, якія прыбыткі будзе атрымліваць наша насельніцтва”.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Дубовік кажа, што падтрымлівае ўдасканаленьне падатковай сыстэмы, найперш — зьмяншэньне памеру падаткаў. І тлумачыць сваю пазыцыю так:

“Гэта тыя пытаньні, якія ўвесь час задаюць мае выбарнікі. Але я перакананы, што гэтае рашэньне трэба прымаць толькі пасьля дэталёвай прапрацоўкі. Каб не атрымалася так, як часам у нас здараецца — спачатку робім крок наперад, а потым два крокі назад. Ідзе дыскусія, ідзе абмеркаваньне. І гэта ўжо добра.
Для тых, хто атрымлівае да 700 тысячаў рублёў, закладзены каэфіцыент мінус 200 тысячаў

Мы павінны ўлічваць інтарэсы беднай часткі насельніцтва. І дзеля таго, каб не атрымлівалася так, што дзяржава спачатку ў іх забірае, а потым падтрымлівае, можа, лепш адразу не забіраць, а потым вяртаць. І каб не ствараць такога, што мы зноў даем камусьці льготы. Таму трэба прадугледзець гэта ў адпаведным законе і такім чынам падтрымаць тую катэгорыю насельніцтва, якая сапраўды жыве ў нас бедна альбо за рысай беднасьці”.

Дэпутат Анатоль Паўловіч цьвердзіць: ня трэба палохацца таго, што на людзей, якія цяпер плацяць 9% падаходнага падатку, быццам узьнікне дадатковая нагрузка:

“Там у формуле папярэдне прадугледжана, што для тых людзей, якія атрымліваюць да 700 тысячаў рублёў на месяц, закладзены каэфіцыент мінус 200 тысячаў. І калі гэта ўлічыць, дык пры налічэньні на іх 12% падатку яны будуць плаціць падатку менш, чым цяпер. Таму гэтага палохацца ня трэба”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG