Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М. Дубовік: “Выбарнікі часта пытаюцца пра падаткі”


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Дубовік кажа, што падтрымлівае ўдасканаленьне падатковай сыстэмы, найперш — зьмяншэньне памеру падаткаў.


“Гэта тыя пытаньні, якія ўвесь час задаюць мае выбарнікі. Але я перакананы, што гэтае рашэньне трэба прымаць толькі пасьля дэталёвай прапрацоўкі. Каб не атрымалася так, як часам у нас здараецца — спачатку робім крок наперад, а потым два крокі назад. Ідзе дыскусія, ідзе абмеркаваньне. І гэта ўжо добра" - тлумачыць дэпутат.

"Мы павінны ўлічваць інтарэсы беднай часткі насельніцтва. І дзеля таго, каб не атрымлівалася так, што дзяржава спачатку ў іх забірае, а потым падтрымлівае, можа, лепш адразу не забіраць, а потым вяртаць. І каб не ствараць такога, што мы зноў даем камусьці льготы. Таму трэба прадугледзець гэта ў адпаведным законе і такім чынам падтрымаць тую катэгорыю насельніцтва, якая сапраўды жыве ў нас бедна альбо за рысай беднасьці”, - заявіў Мікалай Дубовік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG