Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Марахін, намесьнік старшыні камісіі бюджэту, фінансаў і падатковай палітыкі ў Палаце прадстаўнікоў, кажа, што разглядаецца некалькі варыянтаў зьмены падатку.


“Яшчэ пытаньне да канца ня вырашанае. Разглядаецца як двухузроўневая шкала падатку — адпаведна 10% і 15%, так і аднаўзроўневая ў 12%. – кажа дэпутат.

Але пры пераходзе на аднаўзроўневую стаўку мы не закранем бедныя слаі нашага насельніцтва — плянуюцца вылічэньні для іх у памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Гэта прыкладна каля 200 тысячаў рублёў. І калі браць людзей з найменшымі прыбыткамі, дык іх даходы ня зьменшацца. Бедныя не стануць бяднейшымі.

Але я хачу паўтарыць, што гэтае пытаньне яшчэ прапрацоўваецца. Я думаю, што да яго мы яшчэ неаднаразова вернемся. І перад тым, як зрабіць пераход на новую сыстэму, уважліва паглядзім, якія прыбыткі будзе атрымліваць наша насельніцтва”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG