Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Заіка: трэба рабіць не 12%, а 10%


Кіраўнік цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка сказаў, што гадоў 15 піша на гэтую тэму і даказваў, што гэта будзе лепшым спосабам для пачатку рэформы падатковай сыстэмы.



“Практычна, гэта азначае пераход да плоскай сыстэмы падаткаабкладаньня. Адзінае, што па дурному мы робім - трэба рабіць не 12, а 10%. Гэта было б значна выгадней. І ва ўсіх адносінах, гэта крок наперад. Гэта трэба было рабіць 15 гадоў таму. Пасьля ўсталяваньня плоскай шкалы падаходнага падатку, трэба адмяніць ПДВ і падатак на прыбытак. Калі і далей так будуць ажыцьцяўляцца ідэі, то праз 15 гадоў, магчыма, адменяць ПДВ і падатак на прыбытак”.

Паводле спадара Заікі, рабіць сёньня 12% стаўку – гэта глупства, бо мацней падзейнічае менавіта 10%.

“А для таго, каб выходзілі з ценю патрэбны давер да ўраду, патрэбна мноства рэчаў, якія ўрад пакуль не дэманструе і, як мне здаецца, ня можа дэманстраваць. Тут многае патрабуецца ад прэзыдэнта. Гэта свайго роду давер, сацыяльны кантракт, калі мы разумеем: усе плацяць падаткі на ўзроўні 10%, урад іх рацыянальна траціць. І тут толькі зьменай стаўкі падатку не памяняеш саму сыстэму. І рэакцыя ня будзе такой, што пачнуць выходзіць з ценю. Патрэбны больш шырокія меры, больш арыгінальныя”.

XS
SM
MD
LG