Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што трэба было б вітаць увядзеньне адзінай стаўкі на ўзроўні 12%, бо ў Беларусі вельмі вялікая ценявая эканоміка.


“Вельмі вялікія сумы ў заможных людзей наогул не абкладаюцца падаткамі. І ўтварыліся вялікія ценявыя ашчаджэньні, якія недзе нелегальна функцыянуюць”, - кажа спадар Багданкевіч.

Паводле ягоных слова, было б аднак лепш устанавіць мінімум прыбыткаў, які ня будзе наогул абкладацца падаткам. “Гэта трэба зраіць для тых грамадзянаў, якія мала зарабляюць, якім павінна аказвацца дапамога з бюджэту. А для астатніх гадоў на дзесяць устанавіць такую адзіную стаўку для таго, каб ліквідаваць канвэрты, скараціць ценявую эканоміку”.

Ці можна неяк акрэсьліць мінімум прыбыткаў, які не павінен абкладацца падаткам?

“Гэта мусіць быць мінімальны спажывецкі бюджэт, крыху больш, на душу насельніцтва. Вельмі многа людзей маюць невялікі заробак, каля 600-700 тысяч, і муж, і жонка. Ці яшчэ меней. А ў іх яшчэ двое дзяцей. Ну якія зь іх могуць быць падаткі? Ім трэба дапамагаць, а не падаткі драць. Фракцыя “Грамадзянскае дзеяньне ў Вярхоўным Савеце 13-га скліканьня такую ідэю прапаноўвала: не спаганяць падаткі з мінімальнага спажывецкага бюджэту вось на гэтым узроўні прыбыткаў грамадзянаў. Але тады ніхто не падтрымаў”, - патлумачыў Станіслаў Багданкевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG