Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Статкевіч: Ня трэба чакаць выбараў


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з каардынатарам Эўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” Міколам Статкевічам.

Прачытаць адказы можна тут.

Мікола Статкевіч нарадзіўся 12 жніўня 1956 г. у Менску. Скончыў Менскае вышэйшае інжынэрнае зэнітнае ракетнае вучылішча. Кандыдат тэхнічных навук. Служыў у войску, быў старшым выкладчыкам Менскага вышэйшага інжынэрнага зэнітнага вучылішча. Падпалкоўнік запасу.
Стваральнік і кіраўнік БЗВ (Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў) (1991-1995).
За арганізацыю ў лістападзе 2004 г. масавых выступаў супраць фальсыфікацыі вынікаў рэфэрэндуму і парлямэнцкіх выбараў у траўні 2005 году быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўленьня волі.
Cтаршыня аргкамітэту для стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), каардынатар Эўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь”.
У інтэрвію Радыё Свабода Мікола Статкевіч сказаў:
“Мы лічым крайне неабходным для Беларусі рух у бок інтэграцыі з Эўрапейскім Зьвязам. Мы лічым, што нехта ў Беларусі павінен абазначыць гэтую пазыцыю. Натуральна, што гэта павінна была б быць дэмакратычная апазыцыя, але чамусьці ўжо шмат гадоў дэмакратычная апазыцыя забылася на гэта. У такіх варунках, улічваючы вызначальнасьць гэтага кірунку, "Народная Грамада" і яе партнэры па Эўрапейскай кааліцыі паставілі ўмову перад астатняй часткай АДС – Эўрапейскую плятформу. Чамусьці гэтая прапанова ігнаруецца. У беларускай апазыцыі, мабыць, з-за няўпэўненасьці ва ўласных сілах нараджаецца ідэя разыграць расейскую карту, пачаць гульні з Расеяй. Лічым такія гульні вельмі небясьпечнымі для нашай краіны. Таму Эўрапейская кааліцыя, пераканаўшыся, што эўрапейскай інтэграцыі ў плятформе "адзінага сьпісу" на гэтых выбарах ня будзе, вырашыла фармаваць Эўрапейскі сьпіс”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG