Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Брусэлі лідэр стваранага руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч і старшыня аргкамітэту ў стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец сустрэнуцца са старшынём Эўрапейскага парлямэнту Гансам-Гертам Пётэрынгам


Паводле Паўла Севярынца, гэты візыт прысьвечаны перадачы пэтыцыі і 50 тысячаў подпісаў, якія сабраны ў абарону свабоды сумленьня ў Беларусі.

“Гэта, фактычна, прарыў беларускіх хрысьціянаў у міжнародную палітыку. Беларускія хрысьціянскія цэрквы робяцца палітычнай сілай”, - сказаў Павал Севярынец.

Паводле П.Севярынца, на самым высокім узроўні ў Эўропе заўважаюць праблему свабоды веравызнаньня ў Беларусі.
Сёньня таксама заплянаваны слуханьні ў дэлегацыі па справах Беларусі Эўрапарлямэнту і ў тэматыцы свабоды веравызнаньня і, наогул, па сытуацыі ў Беларусі.

“Мы спрабуем з дапамогай гэтага візыту падрыхтаваць больш шырокія слуханьні па свабодзе сумленьня ў Беларусі”, - сказаў Павал Севярынец.

Нагадаем, што сабраныя 50 тысячаў подпісаў беларускія ўлады праігнаравалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG