Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г.Антонавай пагражае адлічэньне


Актывістка маладзёвага руху Ганна Антонава кажа, што ёй пагражае адлічэньне з Беларускага пэдагагічнага ўнівэрсытэту з прычыны яе палітычных поглядаў.


“У адміністрацыі факультэта мне прапанавалі самой напісаць заяву пра адлічэньне. Сказалі, інакш ўсё роўна адлічаць за непасьпяховасьць. Нібыта я дрэнна вывучала польскую мову, хаця насамрэч гэта няпраўда ”, - распавяла Ганна Антонава.

Пропускі заняткаў дзяўчына тлумачыць хваробай і абяцае прадставіць даведку. Паводле Ганны Антонавай да ціску на яе “спрычынілася палітыка”:

“Ад мяне і раней неаднаразова патрабавалі спыніць удзел у маладзёвым руху, а таксама не наведваць касьцёл”.

Ганна Антонава кажа, што з сябрамі адносна яе неаднаразова вялі размовы супрацоўнікі КДБ.

“Ніхто студэнтку Антонаву адлічаць не зьбіраецца. У яе сапраўды шмат пропускаў заняткаў і паўстала пытаньне пра допуск да сэсіі, але калі возьмецца за розум, то будзе вучыцца”, - сказаў “Радыё Свабода” дэкан факультэту беларускай філялёгіі і культуры Франц Шумчык.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG