Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Для спатканьня М.Горкага ўтворана камісія...”


Пра што пісалі беларускія газэты 27 траўня ў розныя гады мінулага.


З нагоды праезду празь Беларусь Максіма Горкага “Савецкая Беларусь” у 1928 годзе піша: “Для спатканьня М.Горкага ўтворана камісія на чале з т.т.Сянкевічам і Ісаевым, апроч таго ў камісію ўваходзяць т.т.Кулак, Платун, Аршанскі, Вансоўскі, Рабіновіч і прадстаўнікі ад “Полымя”, “Маладняка”, “Узвышша”, нац. літарат. аб’яднаньня, прадстаўнікі ўсіх менскіх газэт, рабкоры і прадстаўнікі ад рабочых. На станцыі Негарэлае адбудзецца кароткі мітынг разам з мясцовымі арганізацыямі. На ст. Менск будуць спатыкаць дэлегацыі ад саюзаў, студэнцтва, навуковых працаўнікоў, камсамолу, вайсковых часьцей гарнізону і інш.”

“Звязда” ў 1938 годзе друкуе новы верш Якуба Коласа:

“Шуміць наша радасць,
Як майскі парад:
Праслаўлены геній —
Ён наш дэпутат!
І Молатаў, розум
Совецкай дзяржавы,
І Клім Варашылаў,
Шчыт воінскай славы.
І зоркія вочы
Вялікай зямлі,
Ежоў наш любімы —
Нам згоду далі!
Паднімем-жа вышай
Чырвоныя сцягі!
Дастойнымі будзьма
Вялікай увагі,
Каб любы наш Сталін
Зірнуўшы на нас,
Сказаў-бы: “Хвалю я,
Таварышы, вас!”

* “Вечерний Минск” у 1988 годзе паведамляе: “Аргкамітэт сьвята “Менск-88” запрашае ўсіх, хто жадае зрабіць асабісты ўнёсак у аднаўленьне, рэканструкцыю помнікаў гісторыі і культуры, узяць удзел у суботніку, які адбудзецца 28 траўня. Вашай дапамогі чакаюць на аб’ектах: Траецкае прадмесьце, Ракаўскае прадмесьце, раскоп гарадзкой ратушы Верхняга гораду, музэй народнай архітэктуры й побыту ў в.Строчыцы, садова-паркавы комплекс “Лошыца”. Сродкі, заробленыя добраахвотнымі памочнікамі, будуць выкарыстаны на рэканструкцыі помнікаў гісторыі і культуры Менску”.
XS
SM
MD
LG