Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазроныя кактусы


Дырэкцыя Гомельскага гарадзкога цэнтру культуры вырашыла не даваць памяшканьня народнаму клюбу аматараў кактусаў “Лафафора”


Клюб ачольвае сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Шыцікаў.

Гаворыць спадар Шыцікаў:

“Намесьнік дырэктара гарадзкога цэнтру культуры Дзьмітры Цьвярскі заявіў, што па камандзе дырэктара Ціханава нам ня будуць больш даваць памяшканьне, бо цэнтру нібыта няма ад кактусаў ніякай карысьці. Трыццаць пяць гадоў мы былі патрэбныя, ганаровае званьне маем “народны клюб”. Цікавыя выставы былі. Людзям гэта было даспадобы. Зараз грошай на культуру не хапае. Новы дырэктар лічыць, што кактусы непатрэбныя беларускаму грамадзяніну”.

Клюб “Лафафора” быў створаны яшчэ ў 1973 годзе. Каля дзесяці гадоў аматары-кактусаводы ладзілі свае заняткі ва ўнівэрсытэце транспарту.

Апошнюю чвэрць стагодзьдзя яны два разы на месяц зьбіраліся на дзьве гадзіны ў палацы культуры будаўнікоў — цяпер гэта гарадзкі цэнтар культуры.

Сябрамі клюбу за час ягонага існаваньня сталі звыш сотні чалавек. У сабраных імі калекцыях — 700 відаў сукулентаў, агулам некалькі тысяч расьлін.

Клюб “Лафафора” быў ляўрэатам усесаюзнага фэсту народнай творчасьці, уганараваны званьнем “Народны самадзейны калектыў”.

Кожны год аматары клюбу ладзяць у горадзе 5—7 выставаў, бяруць удзел у імпрэзах кактусаводаў ва Ўкраіне, Расеі, Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG