Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорск: кран упаў на касьцёл <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Ніводзін з кіраўнікоў і спэцыялістаў Салігорскага райвыканкаму не наведаў пашкоджаны ўвечары 24 траўня касьцёл сьвятога Францішка Асызкага.


Пра гэта паведаміў “Свабодзе” вікарый гэтага касьцёлу Фларыян Казлоўскі.

На храм абрынуўся вежавы кран, што задзейнічаны на будаўніцтве лёдавага палацу праз дарогу. У касьцёле разбураны дах, пашкоджаны пакой для прыёму гасьцей.

“Вернікі нашага прыходу вельмі дрэнна ставяцца да будаўніцтва лядовага палацу, – кажа ксёндз Фларыян.-- Будоўля адгарадзіла наш цэнтральны ўваход. Людзям даводзіцца, як гаворыцца, мясіць бруд нагамі. Асабліва нязручна вернікам ва ўзросьце. Крыўдна, што нават падчас набажэнстваў з будоўлі даносяцца крыкі і нават брыдкаслоўе”.

Са словаў ксяндза Фларыяна, касьцёл будаваўся ад 1997 году, пачаў працаваць у лістападзе 2006 годзе. Яго архітэктура – гэта элемэнты алегорыі на тэму беларускай архітэктурнай школы. Аўтар праекту – мясцовы архітэктар Іван Далматовіч.



















XS
SM
MD
LG