Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёс літоўскіх кэмпэраў вырашыць відэазапіс з мытні?


У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі паведамілі, што вядзецца праверка выкананьня беларускага заканадаўства літоўскімі прадпрымальнікамі, якія пры канцы красавіка прывезьлі ў Менск для экспазыцыі на выставе “Менскі аўтасалён” два спэцыяльна вырабленыя аўтакэмпэры — машыны-фургоны, абсталяваныя ўсім неабходным для аўтаномнага адпачынку.


Факт нібыта незаконнага ўвозу аўтакэмпэраў “Фіят” і “Вольва” быў выяўлены супрацоўнікамі Менскай рэгіянальнай мытні. Як патлумачылі ў прэсавай службе камітэту, у адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам тавары, якія ўвозяцца на мытную тэрыторыю краіны дзеля экспанаваньня на выставах, падпадаюць пад працэдуру абавязковага мытнага афармленьня. Аднак датычна літоўскіх фургонаў заявы пра адпаведны рэжым у беларускую мытню не паступала.

Цяпер, як кажа кіраўнік прэсавай службы Дзяржаўнага мытнага камітэту Ўладзімер Пехцераў, ідзе разбор — з чыёй віны не адбылося мытнае афармленьне транспартных сродкаў зь літоўскай прапіскай. Як надоўга можа зацягнуцца справа — прадстаўнік ведамства дакладна ня ведае:

“Я магу сказаць, што разбор будзе праводзіцца столькі, колькі будзе патрэбна — дзеля таго, каб высьветліць усе акалічнасьці справы. Калі запатрабуецца, будуць апытаныя ўсе супрацоўнікі мытняў, зьнятыя ўсе матэрыялы відэакантролю. Адміністратыўнае расьсьледаваньне праводзіцца ўсебакова і аб’ектыўна — з тым, каб матэрыялы справы былі максымальна поўнымі”.

У сваю чаргу, літоўскі бок запэўнівае, што аўтакэмпэры былі ўвезеныя ў Беларусь па ўсіх правілах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG