Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ворша: Мілінкевіча пасьля складаньня пратаколу адпусьцілі <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Пасьля сустрэчы з аршанцамі А.Мілінкевіч і П.Севярынец былі затрыманыя і дастаўленыя ў гарадзкі аддзел міліцыі.


Сустрэча адбылася ў жылым мікрараёне Задняпроўе-2, на яе сабраліся каля 50 мясцовых жыхароў.

Незадоўга да сустрэчы пэнсіянэра Аляксандра Шпакоўскага затрымалі й завезьлі ў райаддзел міліцыі. Пратрымалі яго амаль да 19-й гадзіны: запісалі ягоныя тлумачэньні пра арганізацыю сустрэчы і сканфіскавалі 137 улётак. Аляксандар Шпакоўскі з дапамогай аршанскага праваабаронцы Алега Граблеўскага зьбіраецца скардзіцца ў пракуратуру на дзеяньні міліцыянтаў.

Міліцыянты таксама спрабавалі спыніць сустрэчу з А.Мілінкевічам. Намесьнік начальніка аддзела грамадзкай бясьпекі аршанскай гарадзкой міліцыі спачатку папярэдзіў А.Мілінкевіча пра адказнасьць за несанкцыянаванае мерапрыемства, а потым яшчэ двое міліцыянтаў пачалі падыходзіць да людзей і загадваць ім разысьціся. Міліцыянты выклікалі некалькі службовых машын, аднак у выніку спыняць сустрэчу ня сталі.

Пасьля сустрэчы А.Мілінкевіч і П.Севярынец былі затрыманыя і дастаўленыя ў аршанскі гарадзкі аддзел міліцыі. На А.Мілінкевіча быў складзены пратакол за правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства. П.Севярынец быў дапытаны ў якасьці сьведкі.

Пасьля складананьня пратаколу А.Мілінкевіча адпусьцілі. Ён накіраваўся на сустрэчу з грамадзкімі актывістамі Воршы.






Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG