Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Калінкіна: “Лукашэнка проста не разумее сытуацыю”


Аляксандар Лукашэнка заявіў, выступаючы перад удзельнікамі паседжаньня кіраўнікоў урадаў краінаў СНД, што Садружнасьці трэба надаць “другое дыханьне”. Ён таксама заявіў, што лякаматывам інтэграцыі мусіць стаць Расея.


Аглядальніца Сьвятлана Калінкіна пракамэнтавала для “Свабоды” гэтыя выказваньні:

“Я думаю, што мёртванароджанаму дзіцяці, на жаль, ні другое, ні трэцяе дыханьне надаць нельга. Сваю гістарычную місію СНД напэўна ўжо выканала. І зараз яна можа разьвівацца толькі як саюз раўнапраўных дзяржаваў, якія ўтварыліся на тэрыторыі былога СССР.

Калі Аляксандар Лукашэнка па-ранейшаму лічыць, што нехта можа быць лякаматывам у гэтым (ці Расея, ці Украіна, ці Беларусь, ці нехта іншы), дык, на мой погляд, ён проста не разумее, наколькі гістарычна зьмянілася сытуацыя на былой савецкай тэрыторыі. Зараз даволі пасьпяхова разьвіваюцца дачыненьні паміж дзяржавамі на двух-, трохбаковых узроўнях. І мне думаецца, што менавіта ў гэтым кірунку будзе разьвівацца сытуацыя далей”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG