Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка: у палітычнай сфэры з Іранам ніякіх праблемаў


А.Лукашэнка і М.Ахмадзінэжад

А.Лукашэнка і М.Ахмадзінэжад

Кіраўнік Беларусі прыняў сёньня міністра прамысловасьці і шахтаў Ірану Алі Акбара Мэхраб'яна.

Пад час сустрэчы Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі й Ірана супадаюць погляды ў пытаньнях сьветабудовы.

"У палітычнай, дыпляматычнай сфэрах у нас няма ніякіх парблемаў. Мы адзначаем адзінства поглядаў у пытаньнях сьветабудовы і выступаем за многапалярны сьвет", - сказаў А.Лукашэнка.

А.Лукашэнка заявіў пра адсутнасьць якіх-колечы перашкодаў для разьвіцьця гандлёва-эканамічных стасункаў зь Іранам. Ён адзначыў, што абедзьве краіны "могуць быць задаволеныя дынамікай двухбаковых сатсункаў" і выказаўся за падвышэньне аб'ёмаў таваразвароту да сусьветнага маштабу.

Іранскі міністар нагадаў, што прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад выказваецца за разьвіцьцё самых сур'ёзных стасункаў з Рэспублікай Беларусь.

Паводле Алі Акбара Мэхраб'яна, зь беларускім бокам абмеркаваны пытаньні рэалізацыі праекта па зборачнай вытворчасьці аўтамабіляў, паставак беларускай кар'ернай і сельскагаспадарчай тэхнікі, мэтала- і сельскагаспадарчай прадукцыі. Таксама абмеркаваны шэраг будаўнічых праектаў, у тым ліку ў цэмэнтнай галіне.

Для Беларусі Іран таксама адна з краінаў, якой прадаецца беларуская зброя.

У сакваікку гэтага года Рада Бясьпекі ААН пашырыла санкцыі адносна Ірану. Тэгерану прапанавалі цягам трох месяцаў згарнуць сваю праграму ўзбагачэньня ўрану. Калі Іран ня выканае новую рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН, дык супраць яго будуць уведзеныя санкцыі. Яны прадугледжваюць забарону на паездкі за мяжу іранскіх афіцыйных асобаў, якія ўдзельнічаюць у выпрацоўцы ядзернай праграмы, замарожваньне рахункаў іранскіх кампаніяў і банкаў, якія маюць дачыненьне да атамных праектаў, а таксама прымусовую інспэкцыю грузаў, накіраваных у Іран.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG