Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі моладзевых актывістаў


Увечары 21 траўня супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў прыватную кватэру ў Менску, дзе знаходзіліся актывісты "Маладога фронту" Дзяніс Карноў і Вадзім Ханяўка. Міліцыянты правялі ператрус, забралі некалькі дзясяткаў бел-чырвона-белых сьцягоў. Каля 22-й гадзіны маладафронтаўцаў завезьлі ў Фрунзенскі РАЎС Менску. Міліцыянты адмовіліся тлумачыць прычыны затрыманьня карэспандэнту "Свабоды".
XS
SM
MD
LG