Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі гадоў трэба вучыцца ў школе?


Колькі гадоў трэба вучыцца ў школе нашым дзецям — дзесяць, адзінаццаць ці дванаццаць? На гэтае пытаньне сёньня адказвалі гарадзенцы.


Спадар: “Дзесяць гадоў трэба вучыцца, гэтага дастаткова. Мы самі вучыліся столькі ў школе, адукацыя пры Савецкім Саюзе таксама была нядрэннай, усе паступалі ў інстытуты, прафэсары, дацэнты былі, і навука ішла”.

Малады спадар: “Старая сыстэма лепшая, адзінаццаць клясаў, я лічу, нармальна”.

Ягоны сябра: “Дванаццаць гадоў — гэта занадта многа, нават адзінаццаць зашмат, хапіла б дзесяць год. Нам дзесяць гадоў хапіла, і вышэйшую адукацыю я атрымаў. Я лічу, што палітыка ў галіне адукацыі ў Беларусі ня надта добрая, трэба мяняць яе. Але пры цяперашнім прэзыдэнце ўлады гэтага не разумеюць”.

Спадарыня: “Мне здаецца, лепей дзесяць клясаў, так было, калі я канчала школу. Мне здаецца, гэта нонсэнс, калі чалавек скончыць школу і яго адразу забіраюць у армію. А ў нас і праграма была добрая, і дзесяць год — самае тое”.

Яе маці: “Далучаюся да думкі маёй дачкі: дзесяць клясаў — гэтага цалкам дастаткова, і чалавек мае магчымасьць вызначыцца ў жыцьці самастойна пасьля дзесяці клясаў. А так яго ўвесь час трымаюць у нейкіх рамках”.

Спадар: “Мне здаецца, што час спыніць экспэрымэнты, бо ўжо надакучыла: то дзесяць, то адзінаццаць, то дванаццаць гадоў, трэба на чымсьці спыніцца ўжо”.

Яго жонка: “Я адзінаццаць скончыла, мне здаецца, што гэта — аптымальны варыянт”.

Малады спадар: “Адзінаццаць гадоў, як я вучыўся”.

Ягоны сябра: “Адзінаццаць — найлепей”.

Спадар: “Мне здаецца, няхай будзе дзесяць гадоў”.

Дзяўчына: “Я лічу, трэба адзінаццаць гадоў вучыцца”.

Студэнт: “Я вучыўся адзінаццаць. Потым казалі, што дванаццаць трэба, а цяпер — зноўку адзінаццаць, я нічога не разумею… Адзінаццаць год найлепей”.

Спадар: “Па-мойму, у нас няма сыстэмы, у нас адсутнічае ўпарадкаваная, стройная сыстэма асьветы, адукацыі. Таму мы дакладна ня ведаем, колькі дзецям вучыцца — дзесяць, адзінаццаць ці дванаццаць гадоў? Нашаму пакаленьню было дастаткова дзесяць гадоў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG