Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо шакаваная тым, што ў Беларусі прысуджаюць да адміністрацыйнага арышту за заклікі да збліжэньня з Эўразьвязам.

Кіраўнічка дыпляматычнай місіі Францыі, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе, у інтэрвію прэсавай службы “Маладога фронту” выказала глыбокае шкадаваньне з прычыны прысудаў, вынесеных Зьмітру Дашкевічу, Артуру Фінькевічу і Міколу Статкевічу за ўдзел у акцыі 1 траўня.

Мірэй Мюсо нагадала, што свабода сходаў і выказваньняў – фундамэнтальныя правы кожнага грамадзяніна дэмакратычнай краіны. «Мы заклікаем беларускія ўлады выконваць гэтыя правы ў межах абавязкаў, якія ўзяла на сябе Беларусь, якая зьяўляецца сябрам ААН і АБСЭ» - сказала яна.

«Прысуды заснаваныя на закліках мірных маніфэстантаў да збліжэньня з Эўразьвязам, у той час, як беларускія ўлады ўвесь час выказваюць жаданьне да больш шчыльнага дыялёгу з Эўразьвязам», - адзначыла спадарыня пасол.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG