Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джонатан Мур наведаў прэзыдэнцкую адміністрацыю


Як паведамілі «Свабодзе» ў амбасадзе ЗША, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур у сераду раніцай наведаў адміністрацыю А. Лукашэнкі.

“Сустрэчы зь людзьмі для абмеркаваньня палітыкі і інтарэсаў ЗША ўваходзяць у абавязкі амбасады”,-- так пакамэнтавалі гэтыя перамовы ў самой амбасадзе, устрымаўшыся ад далейшых камэнтароў. З кім канкрэтна сустракаўся спадар Мур - таксама пакуль не паведамляецца.

У амбсадзе ЗША ў Менску цяпер працуе толькі 4 дыпляматы з 32, якія былі на пачатку году. Пасьля вымушанага скарачэньня штату амбасады Джонатан Мур заявіў, што пазыцыя ўраду ЗША адносна Беларусі не зьмянілася: Вашынтон настойвае на вызваленьні ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі.

На мінулым тыдні ЗША пашырылі санкцыі супраць прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у “Белнафтахім”.

19 траўня прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Шон Маккормак зноў зьвярнуўся з просьбай зь меркаваньняў гуманнасьці вызваліць амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, які ад 12 сакавіка ўтрымліваецца ў беларускай турме. “Адказ на гэты запыт яшчэ не атрыманы, і мы заклікаем беларускія ўлады адказаць на яго хутка і станоўча”,-- заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту .
XS
SM
MD
LG