Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмянілі “царскі” цягнік


Агляд недзяржаўнага друку за 21 траўня: “Вольнае Глыбокае”, “Комсомольская правда” в Белоруссии”, “Бобруйский курьер”.


Рэдактар газэты “Вольнае Глыбокае” Уладзімер Скрабатун гаворыць: насельніцтва рэгіёну надзвычай хвалюе сытуацыя вакол чыгуначнай станцыі Палівачы ў Празароках:

“Тут з часоў пабудовы чыгункі, яшчэ з царскіх часоў, спыняліся пасажырскія цягнікі. Спыняліся ў польскія часы, нават падчас нямецкай акупацыі, і ў часы Савецкага Саюзу. А вось з 25-га траўня ў вёсцы Празарокі адмененыя прыпынкі начных пасажырскіх цягнікоў Віцебск – Лынтупы і, зразумела, Лынтупы – Віцебск, а таксама Менск – Полацак і Полацак – Менск”.

“Вольнае Глыбокае” уздымае гэту праблему, працягвае рэдактар:

“На празароцкі прыпынак прыяжджалі людзі з адлеглых вёсак Міёрскага раёну, бо гэта для іх быў бліжэйшы чыгуначны прыпынак – нават з Дзісны, Язна, Канцэрава, недалёкіх яшчэ Чарневічаў”.

“Комсомольская правда” в Белоруссии” сёньня друкуе матэрыял пад назовам “Заробак, які абяцаюць беларусам да 2010 году, расейцы ужо атрымліваюць”. Газэта адзначае – праз тры гады сярэдні заробак у Беларусі абяцаюць павялічыць больш за 300 даляраў. Ці атрымаецца гэта? – задаюцца пытаньнем журналісты. А пакуль яны канстатуюць – цяпер у краінах-суседках Беларусі менш зарабляюць толькі ўкраінцы.

Журналісты “Бобруйского курьера” правялі апытаньне сярод сваіх землякоў, як яны рэагуюць на абмежаваньні перавозу рэчаў праз беларускую мяжу. Журналіст Віктар Качан распавядае для нашых слухачоў пра самыя цікавыя меркаваньні:

“Мікалай, якому 25 гадоў, гаворыць, што ён купляе за мяжой для сябе некалькі пар джынсаў. Але яму хочацца прывезьці джынсы і ў падарунак – родным ды сябрам.

Дзяўчына лётае ў Італію. Яна гаворыць, што праз мытню немагчыма правезьці бытавую тэхніку, ежу, парфуму. Яна кажа, што бярэ з сабою 5 пар шкарпэтак і вымушана іх там пакідаць, бо назад, у Беларусь, яна ня можа іх увезьці. Дзяўчына скардзіцца, што могуць адкрыць бутэлечку парфумаў і праверыць, а што гэта”.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG