Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд папярэдзіў актывіста за памяць пра Чарнобыль


Суд Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці 20 траўня разгледзеў адміністрацыйную справу актывіста Партыі БНФ праваабаронцы Сяргея Русецкага.


Яго прызналі вінаватым ва ўчыненьні правапарушэньня па ч. 1 арт. 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) і вынесьлі папярэджаньне.

Агенцтва БелаПАН паведамляе, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста 26 красавіка каля 22.10 пасьля ўдзелу ў "гадзіне памяці", прысьвечанай чарговай гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Акцыя праходзіла на цэнтральнай плошчы Бярозы, куды прыйшло больш як 20 чалавек, якія моўчкі з 21 да 22 гадзін прастаялі з запаленымі памінальнымі сьвечкамі.

Пасьля затрыманьня актывіста даставілі ў Бярозаўскі РАУС, дзе ў яго забралі рэшткі сьвечак і склалі пратакол.

"Я ня згодны з такім рашэньнем суду, бо лічу, што ў маіх дзеяньнях няма складу адміністрацыйнага правапарушэньня. У тым, што адбывалася на плошчы, з пункта гледжаньня заканадаўства няма прыкметаў пікетаваньня", — заявіў актывіст у інтэрвію БелаПАН.

С.Русецкі не выключае, што можа абскардзіць рашэньне суду Бярозаўскага раёну ў абласной інстанцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG