Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штрафы полацкім “маладафронтаўцам”: больш за мільён кожнаму


 Salihorsk, 04Sep2007
Salihorsk, 04Sep2007

Затрыманых у райцэнтры Вушачы моладзевых актывістаў Кацярыну Салаўёву і Алеся Круткіна аштрафаваў мясцовы суд.


Кожны з дваіх маладафронтаўцаў мусіць выплаціць штраф памерам 30 базавых велічыняў, што складае адзін мільён 50 тысяч рублёў. Суд прызнаў Салаўёву і Круткіна вінаватымі ў парушэньні артыкула 22.9 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэньнях: згодна з пратаколамі, складзенымі ў пастарунку, моладзевыя актывісты распаўсюджвалі незарэгістраваную друкаваную прадукцыю — налепкі са словамі “Эўрапейская Беларусь” і “Полацак — горад наш!”

Дарэчы, пратаколы на Кацярыну Салаўёву і Алеся Круткіна складалі не міліцыянты, а загадчыца ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Вольга Карчэўская, якую адмыслова дзеля гэтага выклікалі з выканкаму ў райаддзел міліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG