Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Ці правядзе банк навуковую рэстаўрацыю?


Група гарадзенскіх гісторыкаў зьвярнулася да праўленьня Беларускага Народнага банку з просьбай правесьці навуковую рэстаўрацыю будынка па вул. Сацыялістычнай 44, які ўяўляе сабой унікальны прыклад архітэктурнага стылю мадэрн пачатку ХХ ст.

З канца мінулага году будынак знаходзіцца ва ўласнасьці банку. Яшчэ раней гарадзкія ўлады хацелі зьнесьці будынак і паставіць на яго месцы новы, але тады яго ўдалося адстаяць.

Гарадзенскія гісторыкі ў сваім лісьце выказваюць занепакоенасьць, каб банк не абраў таньнейшы мэтад рэстаўрацыі, як гэта ўжо адбылося зь іншымі гістарычнымі будынкамі ў старой частцы гораду, і не збудаваў на яго месцы дакладную копію.

Гісторыкі пераконваюць банкіраў, што ў выпадку сапраўднай рэстаўрацыі будынак ня толькі можа стаць упрыгожаньнем гораду, але і спрацуе на станоўчы імідж банку.

З свайго боку гарадзенскія гісторыкі абяцаюць усебаковую падтрымку ў стварэньні станоўчага іміджу банку й просяць праінфармаваць іх пра далейшы лёс будынка.

Ліст напісаны на расейскай мове і зьмешчаны на сайце www.harodnia.com. Пад ім сем подпісаў, сярод якіх такія вядомыя прозьвішчы, як А.Госьцеў, Ю.Гардзееў, С.Токць і іншыя

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG