Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вушачах затрымалі моладзевых актывістаў


Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Кацярына Салаўёва і Алесь Круткін паехалі ў Вушачы, каб сустрэцца зь мясцовай моладзьдзю.

Сустрэчы не засталіся незаўважанымі. Каля трэцяй гадзіны дня да актывістаў падышлі міліцыянты і заявілі, што Салаўёва і Круткін падобныя да злачынцаў, якія знаходзяцца ў вышуку. Хлопца і дзяўчыну адвялі ў пастарунак.

Алеся Круткіна затрымалі першым. Як толькі ён паспрабаваў паведаміць пра гэта сябрам, яму адразу ж забаранілі карыстацца мабільным тэлефонам. Кацярыну Салаўёву затрымалі сьледам таксама пры спробе патэлефанаваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG