Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ворша: скаргу ў сухотнікаў не прынялі


У Аршанскай раённай пракуратуры адмовіліся прыняць скаргу Натальлі і Валера Драбышэўскіх на кепскія ўмовы ўтрыманьня ў Багушэўскім шпіталі для сухотнікаў.

Супрацоўнікі пракуратуры спаслаліся на тое, што горад Багушэўск знаходзіцца ў Сеньненскім раёне, а не ў Аршанскім. Драбышэўскія ж лічаць такое рашэньне няправільным, бо самі яны — жыхары Воршы.

Сёньня ж па пошце яны накіравалі скаргі ў пракуратуры Воршы і Сянна, а таксама ў Віцебскі абласны аддзел аховы здароўя.

Валер і Натальля пратэстуюць супраць кепскіх умоваў утрыманьня ў шпіталі для сухотнікаў: дрэннага харчаваньня, адсутнасьці гарачай вады, абмежаваньняў у прагулках, антысанітарыі ў палатах.

Драбышэўскіх напярэдадні выпісалі са шпіталя. Сужэнцы лічаць, што адміністрацыя зрабіла гэта, каб пазьбегнуць канфлікту.

Яны кажуць, што ў акцыі пратэсту гатовыя ўдзельнічаць каля 70% пацыентаў шпіталя.
XS
SM
MD
LG