Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Крычаве ня могуць знайсьці начальніка міліцыі


Агляд недзяржаўнага друку за 20 траўня: “Вольны горад”, “Комсомольская правда” в Белоруссии”, “Куръер из Витебска”.



Галоўны рэдактар крычаўскай газэты “Вольны горад" Сяргей Няроўны гаворыць, што цікавасьць да артыкулу часам не вызначаецца ягонымі памерамі. І ў якасьці прыкладу прыводзіць матэрыял “Адмовіўся катэгарычна”:

“Інфармацыя такая невялікая, але для нашага гораду даволі актуальная. Першы намесьнік начальніка Ленінскага РАУС Магілёву падпалкоўнік міліцыі Мікалай Разентаў катэгарычна адмовіўся ехаць у Крычаў, каб ачоліць гарадзкі РАУС. Мы ня ведаем дакладна прычыны гэтай адмовы. Але выказваем сваё меркаваньне. Падобна, што абстаноўку, якая склалася апошнім часам у нашым горадзе, недалюблівае ня толькі Аляксандар Лукашэнка. Ён, дарэчы, ужо двойчы абяцаў прыехаць у Крычаў, але дагэтуль так і не прыехаў. Магілеўскі падпалкоўнік таксама ня хоча сюды прыяжджаць. І атрымліваецца, амаль паўгода ў нас ёсьць толькі выканаўца абавязкаў начальніка гарадзкой міліцыі”.

Комсомольская правда” в Белоруссии” сёньня друкуе матэрыял пад назовам “Нас выгналі, і вы вымятайцеся”. Два дні таму ў вёску Глінянка Кобрынскага раёну прывезьлі апошніх насельнікаў пячоры пад Пензай – Іну і Аляксандра Вабішчэвічаў і іхных дзяцей - Лену, якой яшчэ няма і двух гадоў, і 14-гадовую Валю. А ў гэты час дзеці загінуўшай беларускай пустэльніцы зьбіраюць грошы на пахаваньне маці”.

Ня часта героямі публікацыяў становяцца журналісты. Але ў апошнім нумары газэты “Курьер из Витебска”, як гаворыць рэдактар выданьня Ўладзімер Базан, адбылося менавіта так. У рубрыцы “Чалавек і дзяржава” разьмешчана вялікае інтэрвію зь вядомым віцебскім журналістам Сяргеем Буткевічам, які прынцыпова не працуе зь дзяржаўнымі выданьнямі.

Аўтар размовы Алена Паўлава распавядае:

“Ён згадвае і савецкія часы, як цяжка тады было працаваць. І пра цяперашні час. Сяргей Сяргеевіч гаворыць: тое, што цяпер адчуваюць журналісты, я ўжо перажыў. І калі б мне цяпер плацілі нават па тысячы рублёў за радок, я б нічога для дзяржаўных выданьняў не пісаў. Таму што супрацоўніцтва з такімі выданьнямі – гэта супрацоўніцтва з рэжымам. Рэжымам, які прыніжае чалавечую годнасьць”.

XS
SM
MD
LG