Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У прэзыдэнта “Золотого Витязя” не знайшлося кішэнных грошай...”


Пра што пісалі беларускія газэты 20 траўня ў розныя гады мінулага.


Віцебскі пролетарый” у 1938 годзе друкуе прамову Сталіна перад работнікамі вышэйшай школы на прыёме ў Крамлі: “Каму невядома, што Папанін і папанінцы ў сваёй арктычнай рабоце на дрэйфуючай крызе мімаходам, без асобага труда, апракінулі старое ўяўленне аб Арктыцы, як устарэўшае, і ўстанавілі новае, адпаведнае патрабаванням сапраўднай навукі!.. Я гаварыў аб навуцы. Але навука бывае ўсякая. Тая навука, аб якой я гаварыў, завецца перадавой навукай”.

Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1958 году адзначае: “Беручы фармальна, сяньнешняя БССР ня мае ніякіх сувязяў з савецкай Беларусяй, абвешчанай у 1919 годзе з тых прычынаў, што першая беларуская савецкая рэспубліка называлася не БССР, але Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай Беларусі, а таксама і таму, што ў пэрыядзе паміж ліквідацыяй Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай Беларусі і абвешчаньнем БССР быў гэтымі-ж самымі бальшэвікамі абвешчаны зусім новы дзяржаўны твор — гэтак званая Літоўска-Беларуская ССР”.

На гэтым тыдні 1998 году Аляксандар Тамковіч піша ў “Свободных новостях” пра фэстываль “Золотой Витязь”: “Зваротны білет Бурляеву ў Маскву аплаціў усё той жа “Беларусьфільм”. У прэзыдэнта “Золотого Витязя”, відаць, не знайшлося кішэнных грошай... Потым, праўда, спагадлівыя беларусы даведаліся, што з расейскага бюджэту Бурляеву выдаткавана ажно 6 мільярдаў (старых!) рублёў! Менавіта каб правесьці “Золотой Витязь”. Вось і зразумей: дзе прынц, а дзе жабрак”.

XS
SM
MD
LG