Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэрформанс у Менску ў абарону недзяржаўных СМІ <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” правялі каля кінатэатру “Кастрычнік” у цэнтры Менску пэрформанс у абарону недзяржаўных СМІ.


Яны паставілі перад кінатэатрам вялізную скрыню з надпісам “БТ”, кожны заляпіў рот кавалкам газэты “Советская Белоруссия". Такім чынам яны выказалі пратэст супраць ілжы ў дзяржаўных газэтах і тэлебачаньні.

Каля кінатэатру “Кастрычнік” – месца адпачынку студэнтаў Палітэхнічнай акадэміі, да таго ж якраз скончыўся сэанс і людзі пачалі выходзіць з кінатэатру. Прысутныя даволі станоўча паставіліся да пэрформансу, выказвалі сваю падтрымку, шмат хто пачаў кідаць у скрыню з надпісам “БТ” сьмецьце. У часе акцыі паблізу не было заўважана ніводнага міліцыянта.









Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG