Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя на Дзень салідарнасьці прайшла без затрыманьняў


Сёньня ў Менску адбылася акцыя “Ланцуг неабыякавых людзей” з нагоды Дня салідарнасьці.


А 6-й вечара на Кастрычніцкай плошчы сабралося каля паўсотні актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху. Сярод іх быў лідэр АГП Анатоль Лябедзька, а таксама прадстаўнікі прадпрымальніцкага руху. Яны прыйшлі з партрэтамі Андрэя Кіма, Зьмітра Лісяенкі, Сяргея Парсюкевіча. Акцыю прысьвяцілі справе, якую назвалі "справай 14-ці". Яшчэ трох актывістаў будуць судзіць па гэтай справе 23 траўня. Яны таксама прыйшлі на плошчу і выказалі ўсім падзяку.

Супрацоўнікі міліцыі з самага пачатку акцыі абвясьцілі, што акцыя несанкцыянаваная і заклікалі яе ўдзельнікаў разысьціся. Намесьнік кіраўніка Цэнтральнага РУУС даволі нэрвова і груба рэагаваў на прысутнасьць журналістаў.

Прысутных спэцназаўцаў у форме было спачатку значна менш, чым удзельнікаў акцыі. Яны выклікалі падмацаваньне і зрабілі так званую "зачыстку" – людзей выдалілі ў плошчы ў бок дзяржаўнага цырку на вуліцы Янкі Купалы. У выніку абышлося без затрыманьняў. Моладзь некалькі разоў яшчэ спрабавала прарвацца на плошчу, але гэта не дало ніякага плёну. На гэтым акцыя скончылася.
XS
SM
MD
LG