Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоў чакае Лукашэнку


Аляксандра Лукашэнку сёньня чакаюць у Шклове. Ён зьбіраецца наведаць фабрыку газэтнай паперы, якая ў яго прысутнасьці мае даць першую прадукцыю. Да візыту Лукашэнкі цэнтральную вуліцу Шклова мясцовая ўлада па-сьвяточнаму прыбрала.


Са слоў шклоўскага журналіста Аляксандра Шчарбака, цяпер на гэтай вуліцы нешматлюдна. На кожным скрыжаваньні стаяць маладыя людзі ў цывільным і ўважліва прыглядаюцца да рэдкіх мінакоў:

“Людзі нібыта павыміралі. Машыны пахавалі ў цэнтры ўсе за дамы. Горад пафарбавалі чырвонай і зялёнай фарбай. З кожнага калгасу строга па сьпісах па дваццаць чалавек у масоўнікі выдзелілі. Іх прывязуць на аўтобусах”, — паведаміў Аляксандар Шчарбак.

Чакаецца, што сёньня Аляксандар Лукашэнка наведае фабрыку газэтнай паперы, якую нібыта ўжо падрыхтавалі да пуску. Паводле ранейшых плянаў, зрэшты, фабрыка павінна была даць першую сваю прадукцыю яшчэ ў сьнежні.

Паводле Аляксандра Шчарбака, праехаць у пасёлак Маладзёжны, дзе знаходзіцца фабрыка, можна толькі па прапусках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG