Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Юшчанка гаварылі пра пастаўкі нафты


Учора з ініцыятывы ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны. Пра гэта паведамляе агенцтва БЕЛТА.


Паводле прэсавай службы Лукашэнкі, асаблівую ўвагу падчас гутаркі кіраўнікі дзяржаваў аддалі праблемам разьвіцьця супрацоўніцтва ў паліўна-энэргетычнай сфэры. Бакі разгледзелі тэмы транзыту электраэнэргіі празь беларускую тэрыторыю і альтэрнатыўных паставак нафты. Аляксандар Лукашэнка і Віктар Юшчанка таксама абмеркавалі таксама адносіны дзьвюх краінаў з Польшчай, Літвой і іншымі дзяржавамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Была дасягнутая дамоўленасьць аб сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны на працягу найбліжэйшага месяца.

Дарэчы, днямі ўпаўнаважаны прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях энэргетычнай бясьпекі Багдан Сакалоўскі паведаміў, што пры распрацоўцы праекту нафтаправоду “Адэса-Броды-Плоцк-Гданьск” вывучаецца магчымасьць будаўніцтва адгалінаваньняў ад яго ў Славаччыну і Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG