Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Пракаповіч: «Санкцыі ЗША палохаюць інвэстараў»


“Санкцыі, якія ЗША ўвялі супраць беларускага канцэрну «Белнафтахім», робяць іміджавую шкоду Беларусі і палохаюць патэнцыйных інвэстараў”.

Пра гэта ў інтэрвію агенцтву Reuters заявіў старшыня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч. Паводле яго, “увядзеньне ЗША санкцый супраць “Белнафтахіму” – пытаньне само па сабе нязначнае, але інвэстары, якія пачулі пра гэта, зразумела, задумаліся. Усе чакаюць, чым гэта скончыцца”.

Старшыня НББ сказаў, што “гэта надуманыя, штучныя рызыкі, палітычныя пытаньні трэба вырашаць палітычнымі, а не эканамічнымі мэтадамі”.

Аддаленымі наступствамі амэрыканскіх санкцый стала адмова некаторых амэрыканскіх кампутарных кампаній ад супрацоўніцтва зь беларускімі партнэрамі, сыход зь Беларусі кампаніі крэдытных картак, а таксама адмова буйных банкаў балтыйскіх краін абслугоўваць рахункі філіялу “Белнафтахіму”.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур у нядаўнім інтэрвію Свабодзе ня выключыў, што санкцыі ЗША адносна беларускіх дзяржаўных кампаній могуць быць пашыраныя. Так што, кажучы словамі Пятра Пракаповіча, падставаў для роздуму і чаканьняў у патэнцыйных інвэстараў можа паболець.

XS
SM
MD
LG