Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Адкліканыя дыпляматы — каштоўныя для нашай сыстэмы людзі”


Частка беларускіх дыпляматаў, якія працавалі ў ЗША, у сувязі зь вядомымі падзеямі вярнуліся на Радзіму. Чым яна займаюцца цяпер?


Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў адказаў: “Яна застаюцца супрацоўнікамі Міністэрства замежных справаў. Таму хвалявацца за іх лёс ня трэба. Яны — каштоўныя для нашай сыстэмы людзі. І яны будуць абавязкова ўладкаваныя на працы ў Міністэрстве замежных справаў”.


Ціск беларускіх уладаў на амэрыканскую амбасаду пачаўся два месяцы таму, калі ў адказ на эканамічныя санкцыі ЗША супраць канцэрну “Белнафтахім” беларускія ўлады запатрабавалі ад’езду амбасадаркі Карэн Ст’юарт. Санкцыямі Злучаныя Штаты дамагаліся вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў. У ходзе эскаляцыі канфлікту МЗС Беларусі запатрабаваў, каб ЗША скарацілі штат сваёй амбасады ўдвая, а пазьней — каб у Менску засталося ўсяго 6 амэрыканскіх дыпляматаў. ЗША назвалі гэты ціск беспадстаўным і неабгрунтаваным і выступілі з пагрозамі зрабіць у адказ адпаведныя захады. У тым ліку — пашырыць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG