Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ня будзе зьмяняць выбарчае заканадаўства


Пра гэта “Свабодзе” паведаміў старшыня Нацыянальнага выканаўчага камітэту (ценявога ўраду) Беларусі Анатоль Лябедзька.



“Больш за месяц таму мы накіравалі на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Папова нашы прапановы па зьмяненьню Выбарчага кодэксу. І вось нарэшце прыйшоў адказ за подпісам намесьніка старшыні камісіі ў пытаньнях дзяржаўнага будаўніцтва, мясцовага самакіраваньня і рэглямэнту Івана Семянені. Сутнасьць адказу – Палата ня будзе гэтым займацца”, - паведаміў палітык.

Днём раней Цэнтарвыбаркам Беларусі таксама фактычна адмовіў апазыцыйным палітыкам у іх прапановах па зьмяненьню практыкі выкарыстаньня выбарчага заканадаўства.

“Гэтыя адказы ў той ці іншай ступені – лякмусавая папера. У абодвух выпадках мы атрымалі адзін і той жа адказ, які ўкладаецца ў фармат аднаго слова – “не”. Для нас вельмі важна было атрымаць гэтыя адказы менавіта цяпер, каб скарэктаваць стратэгію і тактыку выбарчай кампаніі”, - заявіў Анатоль Лябедзька.

XS
SM
MD
LG