Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Казуліна закончыла БДУ


Учора яна здала апошні дзяржаўны экзамэн , атрымаўшы адзнаку 9 балаў. Юлія вучылася на факультэце міжнародных адносінаў галоўнага ўнівэрсытэту краіны – таго самага, рэктарам якога быў цяпер зьняволены бацька.


Сёньня Юлія была госьцяй ранішняга эфіру Свабоды. Вось пра што ішла гаворка.
--Вы зь сястрой ўжо сталі фактычна праваднікамі , ці прэсавымі сакратаркамі бацькі. Апошні прыклад – праз вас ён адказаў на перададзеныя пытаньні аўстрыйскай газэты Der Standard. Ці мяняецца нешта ў рэжыме вашых сустрэчаў, у прысутнасьці каго і як доўга вы можаце з бацькам сустракацца?
-- Рэжым застаўся такі ж самы. Нас таксама даглядаюць, праходзіць асабісты дагляд: разразаюць усе торты, адкрываюць усе слоічкі. Аднак апошнім разам зьмянілася стаўленьне , людзі рабілі гэта дабрадушна, якбы выбачаючыся. Мы маем магчымасьць размаўляць сам-насам, аднак ня выключаем, што нас могуць праслухоўваць.
-- Што гаворыць бацька пра магчымасьці інфармаваньня ў калёніі, ці сапраўды ён пастаянна слухае Свабоду?
-- У калёніі вакол яго працягваецца інфармацыйная блякада. Яму не даходзяць пісьмы, не даходзяць раздрукоўкі з Інтэрнэту, што мы пасылаем. Радыё Свабода ён слухае заўсёды, аднак там радыё глушаць.
-- Аляксандар Казулін папрасіў дасьледаваць тэму : ці павінен быць кіраўнік дзяржавы прыкладам для грамадзянаў. Чаму яго гэтая тэма так закранае?
-- Зусім нядаўна ён сказаў, што беларускі народ - гэта яго сям'я, і ён любіць яго як сям'ю, лічыць яго годным народам. І хоча, каб у яго быў годны кіраўнік.

-- Амаль у кожным сваім выступе, інтэрвію Аляксандар Лукашэнка закранае тэму вашай сям'і, лёсу бацькі. Але чамусьці ніколі публічна не называе яго імя і прозьвішча. Як вы думаеце, чаму?
-- Мне гэта прыпамінае выклік на двубой ад баязьліўца. Выклікае на двубой бацьку і ў той жа час не называе яго імя. Можна меркаваць, што баіцца назваць яго, каб рэйтынг не падняць...

--Як вы асабіста ўспрынялі рашэньне бацькі не прымаць як умову вызваленьня выезд у эміграцыю?
-- Спачатку, у першы момант мы вельмі ўсе абрадаваліся,калі ён атрымаў такую прапанову. Аднак потым мы яго цалкам падтрымалі і лічым правільным, што ён адмовіўся , што мы ўсе разам адмовіліся ад гэтай прапановы , таму што гэта было б ганебным для майго бацькі -- ганебнымі ўцёкамі з краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG