Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штраф за бел-чырвона-белы сьцяг – 1 050 000 рублёў


Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Ўладзіслаў Шыкароў прызнаў апазыцыйнага актывіста Сяргея Каваленку вінаватым у правапарушэньні грамадзкага парадку, зьдзейсьненым 26-га красавіка гэтага году.


Сябар КХП БНФ быў асуджаны за тое, што на ўгодкі чарнобыльскай катастрофы выйшаў у цэнтар горада зь бел-чырвона-белым сьцягам. Яго амаль адразу затрымалі міліцыянты, і амаль дваое сутак хлопцу давялося правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

28-га красавіка над Сяргеем Каваленкам распачаўся суд, але актывіст запатрабаваў удзелу ў судовым працэсе перакладчыка, і гэтае ягонае хадайніцтва было задаволена толькі сёньня.

Падтрымаць Сяргея Каваленку ў судзе прыйшлі ягоныя родныя, сябры і моладзевыя актывісты. Працэс працягваўся ня больш за 15 хвілін, і напрыканцы судзьдзя Шыкароў прачытаў падрыхтаваную загадзя пастанову – прысудзіць апазыцыянэру штраф памерам 30 базавых велічынь, што складае адзін мільён 50 тысяч беларускіх рублёў.
XS
SM
MD
LG