Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры кіты беларускага крыміналу


Алькаголь, тытунь, нафта — вось тры найбольш прыцягальныя сфэры для крымінальных структураў у Беларусі. Пра гэта сёньня паведаміў у Палаце прадстаўнікоў намесьнік старшыні Камітэту дзяржкантролю Беларусі Сяргей Бараноўскі.


Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў гэтага камітэту летась канфіскаваў 150 тысяч бутэлек алькаголю, больш за паўмільёна пачак цыгарэтаў, 922 тоны паліва.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук так камэнтуе для “Свабоды” гэтую сытуацыю:

“Усе тры згаданыя сфэры ў Беларусі фактычна манапалізавала дзяржава. І тое, што тут столькі карупцыі, столькі розных парушэньняў закону, сьведчыць пра тое, што дзяржава не навяла тут парадку.

Ва ўсім сьвеце ў коштах алькаголю, тытуню, нафты амаль 80% складаюць падаткі. І зразумела, што ёсьць вялізарная спакуса іх нейкім чынам не выплачваць. Калі дзяржава найперш ня створыць празрыстыя варункі для здаровай канкурэнцыі на ўнутраным рынку, калі яна па-ранейшаму будзе настойваць на манаполіі, дык гэтыя тры сфэры па-ранейшаму застануцца надзвычай крыміналізаванымі”.

XS
SM
MD
LG