Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына узяла кароткачасовы адпачынак і зараз знаходзіцца ў Эгіпце. Як вядома, ёй забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу і таму Ярмошына вымушана праводзіць адпачынак у іншых рэгіёнах.


Такі раньні водпуск зьвязаны з тым, што восеньню павінны адбыцца парлямэнцкія выбары, папярэдняя дата разглядаецца як 28 верасьня. Згодна з беларускім заканадаўствам, прэзыдэнцкі ўказ аб правядзеньні выбараў мусіць быць падпісаны не пазьней за тры месяцы да прызначанай даты выбараў.

Нагадаем, два гады таму Ярмошына абуралася – маўляў, другі год ежджу ў Турэччыну, паколькі Эўропа для мяне зачынена. “І я ад гэтага шалею, паміж іншым,” -- шчыра прызналася яна тады журналістам

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG