Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Ягоўдзік: “Слонім чытае гэтую газэту”


Як рэагуюць на сытуацыю вакол “Газеты Слонімскай” вядомыя ў краіне асобы, якія маюць слонімская карані?

Пісьменьнік Уладзімер Ягоўдзік баіцца, што газэту ўлады ўсё ж закрыюць:

“Таму што Слонім чытае гэтую газэту. Я гартаю гэтае выданьне. У мяне жонка з Пружанскага раёну. І калі мы едзем да яе на радзіму, я абавязкова праглядаю “Газету Слонімскую”.

Людзі яе прадаюць, адрозна ад афіцыйнага слонімскага выданьня. Едзеш і бачыш — каля крамы стаяць бабулі, прадаюць “Газету Слонімскую”. І калі іх закрыюць, дык шмат страціць Слонім. І ня толькі горад, але і прылеглыя рэгіёны.

Газэта, вядома, патрэбная. І добра, каб іх было штук пяць самых розных. Але, я думаю, калі за іх ужо ўзяліся, дык цяжка ім будзе выкруціцца”.

Народны мастак Беларусі, скульптар Іван Міско — ганаровы жыхар Слоніма. Ён скардзіцца, што яму ніхто не дасылае гэтую газэту:

“Добра, калі я там бываю раз на год. Маці памерла, сястра памерла, бацька памёр. Зараз мяне зьвязвае з горадам толькі распрацоўка помніка Льву Сапегу.

Мне цяжка казаць пра газэту. Там у іх дзьве газэты — афіцыйная і гэтая. Калі гэтая займае апазыцыйнае становішча, дык... Калі б яны дасылалі, калі б я яе чытаў, тады можна было б і нешта сказаць. А так... Якія яны ставяць задачы ў сваёй газэце? Якая іх мэта?”


XS
SM
MD
LG