Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Газэта Слонімская” – адно зь лепшых выданьняў Усходняй Эўропы ў 2007-м



“Тое, што адбываецца ў Слоніме -- гэта наступ на выданьне з усіх бакоў. Перашкоды ў распаўсюдзе, пагроза пазбавіць ліцэнзіі на розьнічны гандаль, скасаваньне дамовы арэнды. А вось зараз -- спроба выклікаць рэдактара на вайсковыя зборы і, зноў жа, цікавасьць да яго з боку КДБ і ўмяшальніцтва ў таямніцу асабістага жыцьця.

Гэта ўсё сьведчыць на тое, што гэтыя дзеяньні неяк узгодненыя і накіраваныя на зьнішчэньне адзінага на Гарадзеншчыне зарэгістраванага незалежнага выданьня. Але, ня гледзячы нават на праблемы з распаўсюдам, на тое, што іх выключылі з падпіскі, што іх выкінулі з шапікаў “Белсаюздруку”, яны маюць дастаткова вялікі наклад, каля 7 тысячаў асобнікаў. Яны за мінулы год былі названыя фондам часопіса “Цайт” адным зь лепшых выданьняў Усходняй Эўропы, былі ўзнагароджаныя. І зразумела што гэтае выданьне ў рэгіёне карыстаецца і папулярнасьцю, і павагай. Цікавае выданьне”.


XS
SM
MD
LG